Фарматаванне тэксту

Калі Вы ствараеце тэкставы дакумент у Moodle, сістэма прапаноўвае Вам некалькі розных фарматаў. Вы можаце вылучыць любы з іх у залежнасці ад узроўня Вашай падрыхтоўкі і тыпу браўзэра.

У большасці выпадкаў Вы можаце пакінуць параметры па змаўчанні, і, у любым выпадку, дакумент будзе адлюстроўвацца належным чынам.

1. Аўтафармат

Дадзены фармат лепш усяго выкарыстаць тады, калі для ўводу тэксту ў параметрах уліковага запісу вылучана Web-форма (замест Richtext HTML-рэдактара). Проста набірайце тэкст, як пры падрыхтоўцы электроннага паведамлення.

Калі Вы захоўваеце тэкст, Moodle аўтаматычна адфарматуе яго.

Напрыклад, URL-адрас такі як http://yahoo.com або нават www.yahoo.com буддзе пераўтвораны ў спасылкі.

Вашыя разрывы радкоў (пераходы) і пустыя радкі будуць прадстаўленыя як новыя абзацы.

Смайлікі такія як :-) будуць аўтаматычна замененыя іх графічнымі эквівалентамі.

Вы можаце нават укараняць фрагменты HTML-кода, і ён будзе правільна адлюстраваны.

Падрабязней аб аўтафармаце ў Moodle

2. Фармат HTML (Web-старонка)

Гэты фармат дазваляе выкарыстаць HTML для стварэння дакумента. HTML-рэдактар мае панэль прыладаў, з дапамогай якой зручна рэдагаваць тэкст.

Нават, калі Вы не выкарыстоўваеце Richtext HTML-редактар, вы можаце выкарыстаць HTML-код у тэксце, і ён будзе адлюстроўвацца карэктна.

Нягледзячы на Аўтафармат, выкарыстаны ў Moodle, аўтаматычнае фарматаванне да дакументаў з тэгамі HTML не скарыстоўваецца.

Падрабязней аб HTML у Moodle

Падрабязней аб Richtext HTML-рэдактары

3. Тэкставы фармат

Гэты фармат карысны ў тых выпадках, калі неабходна падрыхтаваць вялікі дакумент, і Вы жадаеце, каб ён адлюстроўваўся сапраўды так, як Вы вызначылі.

Ён правільна адлюструе прабелы, разрывы радкоў і пустыя радкі. Сам ж тэкст пакіне без змянення.

4. Markdown-фармат

Markdown-фармат дазваляе зрабіць лёгкім і зручным спосаб стварэння XHTML-старонак.

Ён вельмі зручны для стварэння толькі тэкставых старонкі з загалоўкамі, спісамі, але без вялікай колькасці спасылак і малюнкаў.

Падрабязней аб Markdown-фармаце